Еўракамісія прапануе даць Беларусі 200 мільёнаў еўра дапамогі

Еўракамісія прапануе выдзеліць Беларусі 200 мільёнаў еўра макрафінансавай дапамогі, якую наша краіна папрасіла сёлета ў чэрвені.
Пра гэта паведаміла на сесіі Еўрапарламента ў Страсбургу еўракамісар Беніта Ферэра-Вальднер.

Яна заявіла, што гэта рашэнне яшчэ павінен ухваліць парламент, але не ўдакладніла, на якіх умовах Мінску будзе прадстаўлена дапамога: у якасці дапамогі ці крэдыту.

Ферэра-Вальднер таксама паведаміла, што ЕС мае намер павялічыць фінансаванне праграм, якія рэалізуюцца ў нашай краіне ў 2010—2013 гадах.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі