Еўракамісія дае 200 стыпендый беларускім студэнтам для навучання ў Еўропе

Як паведамляе БелаПАН, мэта стыпендыяльнай праграмы — "умацаваць падмурак будучага дэмакратычнага развіцця беларускага грамадства, даючы пакаленню маладых беларусаў доступ да вышэйшай адукацыі без ідэалагічнага складніку, у адпаведнасці з акадэмічнымі стандартамі міжнароднага ўзроўню".





Мяркуецца, што стыпендыяты праграмы пасля яе заканчэння будуць вяртацца ў Беларусь і стануць актыўнымі грамадзянамі, лідарамі, якія змогуць спрыяць мадэрнізацыі краіны.





Праграма дасць мінімум 200 стыпендый на атрыманне ступені бакалаўра ці магістра ва ўніверсітэтах па ўсёй Еўропе. Патэнцыйныя кандыдаты могуць падаць заяўкі з 15 лістапада па 6 снежня 2013 года на сайце www.essyb.eu, дзе таксама можна даведацца дадатковыя дэталі праграмы.





Фота — essyb.eu