Еўракамісія рэзка асуджае прысуд нобелеўскаму лаўрэату, кіраўніку праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесю Бяляцкаму. Пра гэта заявіла афіцыйная прадстаўніца Еўракамісіі Дана Спінант на брыфінгу 3 сакавіка, перадае DW.
Як распавядала Еўрарадыё, сёння былі абьвешчаныя прысуды праваабаронцам-"вясноўцам". Алесь Бяляцкі асуджаны на дзесяць гадоў, Валянцін Стэфановіч — на дзевяць, Уладзімір Лабковіч — на сем. Праваабаронцу Дзмітрыю Салаўёву, якога "судзілі" завочна (бо ён знаходзіцца за мяжой), прысудзілі 8 гадоў калоніі.
Акрамя таго Бяляцкаму прызначылі штраф у 185 тысяч рублёў (5000 базавых велічыняў), астатнім — па 111 тысяч рублёў (3000 базавых).