Еўракамісар: У Беларусі і ЕС у апошнія гады склаліся даверныя адносіны

Еўракамісар: У Беларусі і ЕС у апошнія гады склаліся даверныя адносіны

У Беларусі і ЕС у апошнія гады склаліся даверныя адносіны. Такую заяву зрабіў еўракамісар па еўрапейскай палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні Еўрасаюза Ёханэс Хан. 21 чэрвеня ў Палацы Незалежнасці ў Мінску ён сустракаецца з Аляксандрам Лукашэнкам.

Беларускі кіраўнік на сустрэчы гаварыў пра тое, што бачыць асновай партнёрства з ЕС гандлёва-эканамічныя адносіны. Ён падкрэсліў, што наша краіна дакладна прытрымліваецца дамоўленасцяў з Бруселем па супрацоўніцтве ў рамках "Усходняга партнёрства". Лукашэнка адзначыў ролю Ёханэса Хана ў нармалізацыі дачыненняў Беларусі і ЕС.

Як інфармуе БЕЛТА, Хан прыбыў у Беларусь з двухдзённым візітам. Ён паўдзельнічае ў сесіі нефармальнага дыялогу кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў і міністраў па справах лічбавых тэхналогій краін "Усходнага партнёрства". Еўракамісар сёлета ўжо прыязджаў у Беларусь (у студзені) і сустракаўся з Лукашэнкам.

Еўракамісар: У Беларусі і ЕС у апошнія гады склаліся даверныя адносіны
Ёханэс Хан. Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі