Еўракамісар: Беларускія ўлады мусяць правесці больш палітычных рэформаў

Беларусь мусіць правесці больш палітычных рэформаў, перш чым Еўрасаюз пагодзіцца на больш цесныя стасункі. Аб гэтым заявіла еўракамісар па знешніх сувязях і палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра-Вальднер.
Яна падкрэсліла, што ў Беларусі ёсць "шанец стаць бліжэй да Еўрасаюза", у прыватнасці, быць ахопленай праграмай ЕС "Усходняе партнёрства". Цяперашнюю сітуацыю ў нашай краіне Беніта Ферэра-Вальднер ахарактарызавала як "два крокі наперад, адзін назад".

Еўракамісар заўважыла, што на месцах вызваленых палітзняволеных у беларускіх турмах з'явіліся новыя. "Мы хочам бачыць больш сістэмных зменаў", - цытуе словы спадарыні Ферэра-Вальднер БелаПАН.

Нагадаем, што 12-13 сакавіка еўракамісар наведае Беларусь з афіцыйным візітам. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі