Эстонскі дыпламат Хары Лахтэйн назваў сэкс-скандал правакацыяй

Часовы павераны амбасады Эстоніі ў Беларусі Хары Лахтэйн называе сэкс-скандал, у які яго ўцягнулі, правакацыяй. Ад іншых каментароў ён адмаўляецца, паведамляе “Беларускі партызан”. Аднак ён усё ж вымушаны быў сысці ў адстаўку. Скандал здарыўся ўсяго за тыдзень да заканчэння тэрміну яго місіі ў Мінску. Такім чынам, застаюцца незразумелымі мэты, якія пераследваў аўтар ліста з кампраментуючымі фотаздымкамі, бо Лахтэйн усё адно пакідаў Беларусь і на яго месца павінен быў прыйсці новы дыпламат.

Пры гэтым, як стала вядома эстонскім СМІ, Лахтэйн прызнае, што ведае асобаў на фотаздымках. Аднак гэтыя людзі і аўтар ананімнага ліста не маюць між сабой нічога агульнага. Эстонскія эксперты тым часам лічаць, што чалавек, які ў мінулым працаваў у Паліцыі бяспекі, павінен быў выяўляць большую асцярожнасць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі