Эстонцы знялі дакументальны фільм пра Станіслава Шушкевіча — "Шуша"

Эстонцы знялі дакументальны фільм пра Станіслава Шушкевіча — "Шуша"

Эстонцы знялі дакументальны фільм пра Станіслава Шушкевіча"Шуша". Ён распавядае пра паўсядзённае жыццё першага кіраўніка незалежнай Беларусі.

Як інфармуе Радыё Свабода, аўтары фільма — эстонскія журналісты Айвар Валдрэ і Лаўра Ліпмаа. "Я нават не вельмі добра ўсведамляў, што гэта фільм здымаецца — думаў, гэта проста як інтэрв'ю, нейкая размова, — распавядаў Станіслаў Шушкевіч. — Мне прычапілі радыёмікрафон. Я паказаў ім лецішча, рабіў усялякія глупствы, а яны здымалі. Праз нейкі час тэлефануюць: мы зрабілі фільм, вы не будзеце супраць, калі мы яго назавем "Шуша"? Вы казалі, што ў вас у дзяцінстве была такая мянушка. Я кажу: калі ласка, я нічога супраць не маю. Мне вельмі спадабалася гэтае знаёмства ў чалавечым сэнсе".

Шушкевіч пабачыў дакументальны фільм у канцы 2016 года на кінафестывалі ў Таліне "Цёмныя ночы. Паводле яго слоў, "Шуша" публікай быў вельмі добра ўспрыняты. Экс-старшыня Вярхоўнага Савета кажа, што асабліва новага ён у гэтым фільме не распавядае пра сябе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі