ЕС рыхтуе з Беларуссю дыялог на вышэйшым узроўні

Вядучыя дыпламаты Еўрасаюза кажуць пра неабходнасць "заахвоціць" паводзіны афіцыйнага Мінску. У Брусэль будзе запрошаны міністр замежных спраў Беларусі, зноў уздымаецца пытанне пра зніжэнне кошту візаў для грамадзян нашай краіны.
Шэраг вядучых дыпламатаў ЕС заклікалі да змякчэння адносінаў з Беларуссю пасля таго, як яе ўлады выпусцілі палітзняволеных і адмовіліся прызнаваць незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

"Беларусь прыняла шэраг важных рашэнняў па вызваленні палітзняволеных. Мы б вельмі хацелі знайсці штосьці з нашага боку, каб заахвоціць такія паводзіны", - заявіў камісар ЕС па знешняй палітыцы Хаўер Салана.

Як паведамляе Reuters, еўрапейскі камісар па міжнародных сувязях Беніта Ферэра-Вальднер адзначыла, што прыйшоў час зноў распачаць дыялог на вышэйшым узроўні з Беларуссю. Яна прапанавала запрасіць кіраўніка МЗС Беларусі на сустрэчу з яго калегам з ЕС у Брусэль і знізіць кошт візаў для грамадзян Беларусі, якія ўязджаюць у краіны ЕС.

Фота - photo.bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі