ЕС плануе адмяніць пагадненні аб спрашчэнні візавага рэжыму з Расіяй

Што тычыцца Беларусі, то кансэнсусу пакуль няма
Што тычыцца Беларусі, то кансэнсусу пакуль няма

Кіраўнікі МЗС краін Еўрасаюза плануюць падтрымаць прыпыненне дзеяння пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму з Расіяй. Пра гэта піша Financial Times, спасылаючыся на словы трох чыноўнікаў ЕС.

У выпадку прыпынення пагаднення расіянам спатрэбіцца больш дакументаў для атрымання віз, заяўкі будуць разглядацца даўжэй, а консульскі збор павялічыцца да 80 еўра. Што тычыцца Беларусі, то кансэнсусу пакуль няма. Гэтае пытанне абмяркуюць у рамках сустрэчы Рады ЕС 30-31 жніўня ў Празе.

Раней Чэхія заявіла пра намер прапанаваць краінам Еўрасаюза поўнасцю адмяніць спрошчаны парадак выдачы шэнгенскіх віз грамадзянам Расіі і Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі