ЕС перашкодзіў Італіі перагледзець санкцыі супраць Расіі

Як піша газета "Коммерсант" са спасылкай на крыніцы ў Брусэлі, абмежавальныя меры хутчэй за ўсё будуць дзейнічаць да сярэдзіны сакавіка 2015 года. 
 
Прадстаўнікі ЕС не ўпэўненыя, што спыненне агню на Украіне працягнецца пасля выбараў, а таму ісці насустрач Расіі ЕС пакуль не плануе. Акрамя таго, для змякчэння санкцыяў патрабуецца аднагалоснае рашэнне ўсіх 28 краін-чальцоў ЕС. Калі хаця б адна краіна выступіць супраць, галасаванне завершыцца не на карысць Расіі. 

Італія паспрабавала ўзняць пытанне пра змякчэнне санкцый. Аднак ініцыятыва Рыма была холадна сустрэтая групай краін, у якую ўваходзяць Польшча, Швецыя і дзяржавы Прыбалтыкі. 

Сітуацыя можа змяніцца для Расіі ў лепшы бок у сярэдзіне сакавіка. 15 сакавіка 2015 года скончыцца дзеянне санкцыйнага пакета. Каб падоўжыць яго, краінам ЕС давядзецца галасаваць аднагалосна. А ў Еўразвязе ўжо ёсць незадаволеныя тым фактам, што апошнія змены ў санкцыйны пакет былі ўнесеныя пасля падпісання Мінскіх дамоўленасцей. 

Расія разлічвае, што яе падтрымаюць Фінляндыя, Аўстрыя, Італія, Балгарыя, Славакія, Грэцыя, Кіпр, Люксембург. Зрэшты, абмежаванні, уведзеныя пасля Крыма, хутчэй за ўсё застануцца, але астатнія могуць быць аслабленыя ці знятыя. 

Фота — AFP 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі