ЕС падрыхтуе 10-ы пакет санкцый супраць Расіі да гадавіны пачатку вайны

Расію пакараюць за агрэсію супраць Украіны / reuters.com
Расію пакараюць за агрэсію супраць Украіны / reuters.com

ЕС падрыхтуе 10-ы пакет санкцый супраць Расіі да гадавіны пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на ананімных еўрапейскіх дыпламатаў. Адзначаецца, што санкцыі могуць закрануць і Беларусь. Нядаўна кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен заявіла, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі чакаюць новыя санкцыі за падтрымку расійскай агрэсіі ва Украіне. Пасля гэтага з'явілася скандальная навіна пра тое, што Беларусь магла не трапіць у апошнія санкцыйныя пакеты ЕС з-за пазіцыі Украіны. Яе абверглі і ЕС, і Украіна.

У новым санкцыйным пакеце Еўрасаюза можа быць адключэнне чарговых расійскіх банкаў ад сістэмы SWIFT, пазбаўленне некалькіх СМІ РФ ліцэнзій на вяшчанне ў ЕС. Польшча і Літва выступаюць за абмежаванні на гандаль расійскімі алмазамі і за санкцыі супраць ядзернага сектару Расіі.

Папярэдні, дзевяты пакет санкцый, пачаў дзейнічаць у снежні 2022-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі