Вы тут

ЕС не будзе замарожваць для Беларусі кошт "шэнгену" на ўзроўні 60 еўра

"Шэнген" / БЕЛТА

Еўрасаюз не будзе замарожваць для Беларусі кошт "шэнгену" на ўзроўні 60 еўра. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прадстаўніцтве ЕС у нашай краіне. Там падкрэслілі немагчымасць такога кроку з-за абмежавання па часе і працэдурных патрабаванняў.

Як вядома, Беларусь і ЕС 8 студзеня ў Бруселі падпісалі пагадненні пра спрашчэнне візавага рэжыму і рэадмісію. Паводле яго кошт "шэнгену" для беларусаў мусіць знізіцца да 35 еўра. Але толькі пасля таго, як будуць выкананыя ўсе працэдуры, у тым ліку і ратыфікацыя ў парламентах. Так сталася, што з 2 лютага набывае моц новы візавы кодэкс ЕС і шэнгенскія візы для краін, з якімі у Еўрасаюза няма адпаведнай дамовы, падаражэюць да 80 еўра. І грамадзянам Беларусі нейкі час давядзецца плаціць такі кошт. Мяркуецца, што да чэрвеня 2020-га.

У прадстаўніцтве ЕС звяртаюць увагу на той факт, што падаражэнне візаў для беларусаў будзе часовым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.