На гэтым тыдні ЕС павінен узгадніць чарговы пакет санкцый супраць беларускага рэжыму. Пра гэта ў сацсетках паведамляе брусельскі карэспандэнт Радыё "Свабода" Рыкард Ёзвяк.
Раней у СМІ з'яўляліся падрабязнасці будучага пакета санкцый. Пад іх трапяць тавары і тэхналогіі двайнога прызначэння, якія могуць быць выкарыстаныя ў ваенных мэтах. Таксама пад абмежаванні трапяць цэлыя сектары эканомікі — нафта, вугаль, сталёваяую прадукцыя і золата. Акрамя таго, санкцыі, як мяркуецца, закрануць авіяцыйны і энергетычны сектары краіны.
Раней аналагічныя санкцыі ЕС увёў супраць Расіі. Цяпер афіцыйны Мінск як пасобнік у вайне супраць Украіны таксама зазнае адпаведныя абмежаванні.
Дарэчы, праз пару тыдняў, як піша Ёзвяк, Еўрасаюз плануе прадставіць дзясяты пакет санкцый супраць Расіі. Іх плануюць узгадніць да першай гадавіны поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.
the EU's latest sanctions package on #Belarus should be agreed this week. the 10th sanction package on #Russia should be presented in about 2 weeks in order to be agreed by the 1st anniversary of the full-scale invasion of #Ukraine
— Rikard Jozwiak (@RikardJozwiak) January 30, 2023