ЕС і ЗША не прызналі вынікі "рэферэндумаў" на ўсходзе Украіны

Па яго словах, перадае ru.tsn.ua, Еўрасаюз не прызнае вынікаў так званых рэферэндумаў, праведзеных у Данецкай і Луганскай абласцях 11 траўня. Пра гэта ён заявіў на сумесным брыфінгу з прэм'ер-міністрам Украіны Арсенем Яцанюком у Кіеве.





"Еўрапейскі Саюз цвёрда падтрымлівае адзінства і суверэнітэт, незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны. Мы не прызнаем анэксію Крыма і Севастопаля таксама, як мы не прызнаем так званыя ўчорашнія рэферэндумы", — сказаў Рампей.





Такую ж пазіцыю Дзярждэпартамента ЗША агучыла сёння яго прадстаўніца Джэніфер Псакі. "Мы не прызнаем незаконны рэферэндум, які меў месца ў раёнах Данецкай і Луганскай абласцей. Ён не адпавядаў украінскаму заканадаўству", — паведаміла яна. Псакі назвала рэферэндумы спробай стварыць далейшы раскол і беспарадак у краіне. Акрамя таго, яна адзначыла, што ЗША маюць паведамленні пра шматлікія парушэнні на галасаванні.

Фота — ru.tsn.ua