ЕС і СЕ: Заклікаем Беларусь перайсці да адмены пакарання смерцю

ЕС і СЕ: Заклікаем Беларусь перайсці да адмены пакарання смерцю

"Мы заклікаем Беларусь перайсці да адмены пакарання смерцю", — гаворыцца ў заяве Еўрасаюза і Савета Еўропы. Яны ў чарговы раз заявілі пра непрыманне смяротнага пакарання ва ўсім свеце і пры любых абставінах.

"Смяротнае пакаранне — гэта жорсткае, бесчалавечнае і прыніжальнае для годнасці пакаранне, якое супярэчыць праву на жыццё, — чытаем ў дакуменце. — Яго адмена неабходная дзеля павагі чалавечай годнасці".

Заява з'явілася з нагоды Еўрапейскага і Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання, які адзначаецца 10 кастрычніка. Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, у якой існуе смяротнае пакаранне. Нядаўна Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў будучыні па пытанні смяротнага пакарання ў нашай краіне можа прайсці рэферэндум.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі