Эмі Уайнхаўс запісвае 'сенсацыйны' альбом

Брытанская выканаўца Эмі Уайнхаўс (Amy Winehouse) пачала працу над новым альбомам.  У сваёй хатняй студыі спявачка запісала некалькі дэмаверсій кампазіцый для паслядоўніка рэлізу «Back To Black» (2006), які прынёс ёй сусветную славу. «Я чуў гэтыя запісы, і яны гучаць проста сенсацыйна», - кажа мэнэджар Уайнхаўс.

Аднак цяпер студыйная праца прыпыненая, бо Уайнхаўс ізноў адправілася на лячэнне ў рэабілітацыйную клініку. Спявачка спрабуе пазбавіцца алкагольнай і наркатычнай залежнасці, таму імкнецца трымацца далей ад спакус, якія падпільноўваюць яе «на волі». Яна выпісалася з клінікі ў мінулую пятніцу, аднак ужо ў панядзелак раніцай ізноў зарэгістравалася ў ліку пацыентаў. «Эмі вырашыла здаць аналізы, каб пракантраляваць стан сваіх лёгкіх і пераканацца, што ў яе няма іншых праблем са здароўем. Лекары лічаць, што ёй тэрмінова трэба кінуць паліць і цяпер яна спрабуе зрабіць гэта», - паведаміў адзін з сяброў спявачкі.

Тым часам, муж Уайнхаўс, Блэйк Філдэр-Сівіл (Blake Fielder-Civil) датэрмінова выйшаў з турмы на волю. У ліпені ён быў асуджаны на 27 месяцаў зняволення за напад на ўладальніка аднаго з лонданскіх пабаў і спробу перашкодзіць здзяйсненню правасуддзя. Паводле ўмоў датэрміновага вызвалення, адразу ж пасля выхаду з турмы Блэйк таксама паступіў на лячэнне ў рэабілітацыйную клініку. Эмі Уайнхаўс не прысутнічала пры вызваленні мужа.

Фота: www.novoskop.ru 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі