Эмі Уайнхаус адхілілі ад запісу 'бондаўскага' саўндтрэка

Праца брытанскай спявачкі Эмі Уайнхаус і прадзюсара Марка Ронсана над саўндтрэкам да новага фільма пра супер-агента Джэймса Бонда «Quantum Of Solace» зайшла ў тупік. Больш таго, Ронсан заявіў, што прадзюсарам карціны варта знайсці іншых музыкаў для запісу саўндтрэка.

Прычынай таго, што супрацоўніцтва з Уайнхаус не дало вынікаў, прадзюсар лічыць праблемы спявачкі з наркотыкамі. Ён упэўнены, што пакуль Эмі не расправіцца са «сваімі ўнутранымі дэманамі», яна не будзе гатовая вярнуцца да студыйных сесій.

«Мы пачалі працу над загалоўным трэкам да фільма, але так і не змаглі яе скончыць. Я не думаю, што гэта ў прынцыпе магчыма, хіба што нейкі цуд тэхнікі сам запіша саўндтрэк і праспявае. Сама Эмі яшчэ гатовая да працы ў студыі», - лічыць Ронсан.

У той жа час прадстаўнікі спявачкі аспрэчваюць абвінавачванні Ронсана і называюць прычынай крызісу творчыя рознагалоссі паміж прадзюсарам і іх падапечнай. «Марк даў Эмі паслухаць трэк, але ў яе былі іншыя ідэі яго гучання. Мы ўпэўненыя, што яны працягнуць сумесную працу і напішуць яшчэ нямала выдатных песень», - заявіў прэс-аташэ Уайнхаус.

Нагадаем, што прэм'ера карціны «Quantum Of Solace» запланаваная на 7 лістапада бягучага года. У розныя гады тытульныя песні да фільмаў аб Бондзе выконвалі Ціна Цёрнер, A-HA, Duran Duran, Garbage і іншыя вядомыя музыкі.

Фота: www.sfgate.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі