Эльжбета Радзівіл наведала сямейную рэзідэнцыю Радзівілімонты

80 гадоў таму князёўна ўжо прыязджала сюды з бацькам на “Мэрсэдэсе” Князёўна Эльжбета Радзівіл, дачка апошняга ўладара Нясвіжскага замку, працягвае вандраваць па Беларусі ў часе вакацый. Чарговым пунктам візіту стаў маёнтак Радзівілімонты — цяпер гэта вёска Чырвоная Зорка Клецкага раёну. Князёў прымаў там іх беларускі сябар спадар Уладзімір Аляксеенка, уладар сеткі мінскіх гандлёвых крамаў “Алекор”. Спадар Уладзімір нарадзіўся ў Радзівілімонтах — на гэтай глебе і пасябраваў з князямі.

/sites/default/files/legacy_articles/images/2009/07//cms-image-000022528.jpg
Пан Мацей, пані Эльжбета і пан Марцін Радзівілы заўважылі, што сёння маёнтак Радзівілімонты — сумнае відовішча…

/sites/default/files/legacy_articles/images/2009/07//cms-image-000022529.jpg
Ад былога велічнага  дому засталіся толькі калоны…

/sites/default/files/legacy_articles/images/2009/07//cms-image-000022530.jpg
Успаміны перад маёнткам расцягнуліся на цэлую гадзіну

/sites/default/files/legacy_articles/images/2009/07//cms-image-000022531.jpg
Князёўну перыядычна грызлі камары, але пляменнікі ўважліва ахоўвалі цёцю

/sites/default/files/legacy_articles/images/2009/07//cms-image-000022532.jpg
Расказы пані Эльжбеты — найкаштоўнейшая крыніца для даследчыкаў

/sites/default/files/legacy_articles/images/2009/07//cms-image-000022533.jpg
Спадар Аляксеенка правёў пану Мацею экскурсію па ваколіцах

/sites/default/files/legacy_articles/images/2009/07//cms-image-000022534.jpg
Маёнтак Радзівілімонты быў збудаваны італійцам Карла Спампані ў 1770 годзе. Бацька Пані Эльжбеты жыў тут некаторы час адразу па шлюбе з Даротай Дыкен. Малая Бэтка добра запомніла рэдкія наезды на Радзівілімонты з бацькам. Князёўна згадвае, што дарога сюды была не вельмі добрая, таму сюды яны выпраўляліся не на “Мэрсэдэсе”, а на “Пакардзе”

/sites/default/files/legacy_articles/images/2009/07//cms-image-000022535.jpg
У 1927 годзе князь Альбрэхт Радзівіл падараваў дачцэ фотаапарат. З той пары вось ужо 82 гады пані Эльжбета займаецца фатаграфіяй. Апошні яе набытак — лічбавы фотаапарат з вялікім зумам

/sites/default/files/legacy_articles/images/2009/07//cms-image-000022536.jpg
Мікалай Радзівіл дазнаўся ад цёці шмат новага пра былы маёнтак

/sites/default/files/legacy_articles/images/2009/07//cms-image-000022537.jpg
Уладзімір Аляксеенка пастараўся прыгатаваць для князёў напраўду княскі стол з пачастункам

/sites/default/files/legacy_articles/images/2009/07//cms-image-000022538.jpg
За бакалам віна князі вялі няспешную бяседу

/sites/default/files/legacy_articles/images/2009/07//cms-image-000022540.jpg
Князь Мікалай Радзівіл

/sites/default/files/legacy_articles/images/2009/07//cms-image-000022541.jpg
Князь Мацей Радзівіл

/sites/default/files/legacy_articles/images/2009/07//cms-image-000022542.jpg
Фота на памяць

Глядзі таксама: Эльжбета Радзівіл прыехала ў Беларусь на вакацыі