Вы тут

Элтан Джон назваў Пуціна крывадушным і прыгадаў цэнзуру ЛГБТ-сцэнаў у фільме

Кадр з фільма "Рокетмэн"

Брытанскі музыка Элтан Джон назваў расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна крывадушным пасля яго выказванняў пра стаўленне да гомасэксуалаў у Расіі, піша meduza.io

“Я катэгарычна не згодны з вашым меркаваннем, што палітыка падтрымкі мульцікультуралізму і сэксуальнай разнастайнасці састарэла. Я бачу крывадушнасць у словах пра тое, што вы хочаце, каб ЛГБТ “былі шчаслівыя” і што “у нас няма праблемаў з гэтым”. Але расійскія пракатчыкі жорстка адцэнзуравалі мой фільм “Рокетмэн”, выдаліўшы ўсе згадкі пра тое, што я знайшоў шчасце ў 25-гадовых стасунках з Дэвідам і што мы гадуем двух цудоўных сыноў. Мне падаецца, гэта крывадушнасць”, —  напісаў музыка ў Інстаграме.

Нядаўна Пуцін выказаўся пра сваё стаўленне да ЛГБТ падчас інтэрв’ю Financial Times. Сярод іншага ён заявіў: “Я не хачу нікога пакрыўдзіць, разумееце, нас і так робяць гамафобамі і гэтак далей. А мы нічога не маем супраць людзей нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі. Дай бог здароўя, няхай жывуць так, як лічаць патрэбнам. Але некаторыя рэчы для нас выглядаюць збыткоўнымі”.

У расійскім пракаце біяграфічны фільм пра Элтана Джона выйшаў без сцэнаў, якія паказваюць пацалункі і сэкс паміж мужчынамі. У такой самай рэдакцыі яго выпусцілі і ў беларускі пракат.