Вы тут

Электразабеспячэнне ў Магілёўскай і Віцебскай абласцях цалкам адноўлена

Надзвычайнае здарэнне на Лукомльскай ДРЭС адбылося з-за разбурэння аднаго з трансфарматараў / @belenergo

Электразабеспячэнне ў Магілёўскай і Віцебскай абласцях цалкам адноўлена, паведамілі ў "Белэнерга".

"Энергасістэма працуе ў штатным рэжыме", — сказалі там.

Напярэдадні з-за спякоты на станцыі адбылося разбурэнне трансфарматара напружання на адной з сістэм Лукомльскай ДРЭС . Гэта ў сваю чаргу прывяло "да адключэння ліній электраперадач 330 кВ і ўсяго працоўнага абсталявання ДРЭС".

Без святла засталіся Магілёў і шэраг населеных пунктаў Віцебскай вобласці.

Каля гадзіны ночы быў уключаны ў сетку пяты энергаблок станцыі. Адначасова ішлі пускавыя аперацыі па ўключэнні ў сетку яшчэ 4 энергаблокаў агульнай магутнасцю 1300 МВт з наступным уключэннем у працу астатніх энергаблокаў ДРЭС.

Акрамя таго, энергетыкі яшчэ вырашылі запусціць турбагенератары Мінскай ЦЭЦ-4 магутнасцю па 100 МВт. Дадаткова ў Брэсцкай энергасістэме былі ўключаныя дзве газавыя турбіны сумарнай магутнасцю 50 МВт, распавялі ў "Белэнерга".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.