Эксперт: схема "Давайце не плаціць Газпраму" каштавала Беларусі $1 млрд

Эксперт: схема "Давайце не плаціць Газпраму" каштавала Беларусі $1 млрд

Пастаўкі расійскай нафты ў Беларусь у 2016 годзе скараціліся на 20%. Замест дамоўленых 24 млн тон нашы нафтаперапрацоўчыя заводы атрымалі ўсяго 18,148 млн тон "чорнага золата".

Эканаміст Яраслаў Раманчук мяркуе, што такім чынам Расія адказала Беларусі на нежаданне плаціць за газ па кошце, прапісаным у кантракце з "Газпрамам". Істотнае падзенне паставак нафты ў Беларусь назіралася якраз у другім паўгоддзі 2016 года, паралельна з "газавай вайной". 

Эксперт: схема "Давайце не плаціць Газпраму" каштавала Беларусі $1 млрд

"Скарачэнне паставак нафты было амаль на 6 млн тон. Мы маглі зарабіць на перапрацоўцы нафты, на экспарце нафтапрадуктаў, на пошліне, на тым, што прадпрыемствы заплацілі б падаткі, — заўважае Яраслаў Раманчук— Я думаю, што, не заплаціўшы "Газпраму" за газ $500 млн, мы страцілі недзе $1,5 млрд. І гэта страшэнны разлік. Я хачу, каб той чалавек ці група людзей, якія прымалі рашэнне, усведамлялі, што нанеслі краіне эканамічную шкоду ў $1 млрд. Гэта кошт памылкі, закладзенай у схему "Давайце не плаціць "Газпраму", а пасля неяк дамовімся, і ён нам спусціць цану на газ".

Дарэчы, Беларусь і Расія дагэтуль не могуць узгадніць аб'ём паставак нафты на 2017 год. Застаецца нявырашаным і "газавае пытанне": расіяне па-ранейшаму заяўляюць, што Беларусь мусіць пагасіць запазычанасць, што, па іх апошніх звестках, перавышае $340 млн. Беларусы быццам бы пагаджаюцца (у абмен на міжбюджэтную кампенсацыю), але як не плацілі, так і не плацяць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі