Эксперт: Пасля выхаду з АДКБ Беларусь можа наладзіць дыялог з NATO

Такое меркаванне выказаў прэзідэнт расійскага Інстытута нацыянальнай стратэгіі Міхаіл Рэмізаў у інтэрнэт-газеце LentaCom.ru. На думку эксперта,  цяпер Расія і Беларусь вызначаюць рэальную вагу саюзніка. Расія "малочнай вайной" прадэманстравала, што беларуская харчовая прамысловасць крытычна залежыць ад расійскага рынку. Беларусь, праігнараваўшы АДКБ, паказала, што расійская стратэгія ўплыву ў СНД крытычна залежыць ад беларускай лаяльнасці. "Далей паўстае пытанне, ці гатовая Расія сваю сістэму рэгіянальнага ўплыву, якую яна неяк выбудоўвала на працягу 15 гадоў, прынесці ў ахвяру вось гэтай гульні з Лукашэнкам для таго, каб дамагчыся ад яго патрэбных паводзін і патрэбных адносін, або не гатовая", — канстатуе Рэмізаў.

Эксперт лічыць, што ў Лукашэнкі ёсць стаўка значна больш сур'ёзная – пытанне яго рэальнага ўдзелу ў вайсковым супрацоўніцтве з Расіяй. Гэта пытанне пра стварэнне групоўкі расійскіх войскаў на заходнім напрамку, што будзе каштаваць вельмі дорага. На думку палітолага, пасля таго, як Беларусь выйдзе з вайсковага рэжыму саюзніцтва з Расіяй, наступны крок будзе накіраваны на ўсталяванне дыялогу з NATO.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі