Эксперт: Медычныя паслугі ў Беларусі добрыя, сервіс прабуксоўвае

Эксперт: Медычныя паслугі ў Беларусі добрыя, сервіс прабуксоўвае

Сёння ў Беларусі дастаткова высокі ўзровень медычных паслуг. Беларусь рэгіянальны лідар па колькасці трансплантацый на душу насельніцтва, па гэтым паказчыку нават апярэджвае Японію. У нас робіцца шмат высокатэхналагічных аперацый. Такое меркаванне выказаў у праграме ePramova эксперт у сферы медтурызму Міхал Нядзведцкі:

"Калі ж казаць пра медычныя паслугі ў сельскай мясцовасці, то там ёсць праблемы. Не магчыма патрапіць да спецыяліста, бо яго проста няма, дастаткова складана выклікаць хуткую дапамогу. Ёсць праблемы з сервіснымі паслугамі – чэргі, недастатковасць інфраструктурная, талоны не магчыма дастаць, адсутнічаюць паліклінікі ў новых раёнах. Вось гэтыя сервісныя паслугі ў нас прабуксоўваюць".

На сённяшні дзень калі ў бюджэце дзяржавы 4% фінансавання ідзе на медыцыну – гэта ніжэйшая мяжа. Паводле сусветнай арганізацыі аховы здароўя, калі дзяржава выдаткоўвае на медыцыну менш за 4%, то медыцына знаходзіцца на мяжы катастрофы. Беларусь акурат знаходзіцца на памежнай планцы, але мае вельмі добрыя вынікі ў высокатэхналагічных аперацыях, сказаў Нядзведцкі.

Сёння ў праграме ePramova абмяркоўваюць, як забяспечыць якасць і даступнасць медычных паслуг у Беларусі. Больш падрабязна пра гэта глядзіце у відэаматэрыяле.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі