Эксперт: дзяўчынка ў Гродне памерла не ад "свінога грыпу"

Галоўны дзяржаўны судова-медыцынскі эксперт Беларусі Юрый Гусакоў абверг інфармацыю пра тое, што ў Гродне летась ад "свінога грыпу" памерла немаўлятка.  Паводле яго слоў, у судова-медыцынскім заключэнні аб прычынах смерці дзяўчынкі гэты вірус не згадваецца. Гусакоў адзначыў, што паводле экспертызаў дзяўчынка памерла ад наступстваў, "выкліканых вірусам грыпу групы А", паведамляе "Интерфакс".

Нагадаем, інфармацыя аб смерці немаўля ад вірусу грыпу з'явілася ў газеце "Вечерний Гродно". Дзіця хварэла два тыдні і памерла ў рэанімацыі дзіцячай абласной бальніцы. Прычынай смерці дзяўчынкі была названа септычная форма сальманелёзу.

Бацькі дзіцяці абвінавацілі ў смерці дачкі ўчастковага педыятра, якая, на іх думку, недастаткова ўважліва паставілася да сімптомаў захворвання пацыенткі, і звярнуліся ў міліцыю. Падчас расследавання аддзел складаных экспертыз упраўлення судова-медыцынскіх экспертыз у Мінску, нібыта, устанавіў, што дзяўчынка памерла ад грыпу А(H1N1), паведамляе газета. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі