Экспедыцыя ў Антарктыду сфатаграфавала перакулены айсберг (фота)

Незвычайныя фота апублікавалі ўдзельнікі экспедыцыі ў Антарктыду, якія плавалі вакол кантынента ў снежні 2014 года. У складзе экспедыцыі знаходзіўся фатограф Алекс Корнэл, які і сфатаграфаваў рэдкую з'яву — перакулены айсберг, піша inspired.com.ua.

Перакульванне айсбергаў здараецца даволі рэдка, бо 90% лёду звычайна знаходзіцца пад вадой. Гэты падводны лёд мае неверагодны колер і структуру, ачышчаную ад снегу.

Дарэчы, перакульванне айсберга можа выклікаць міні-цунамі і пашкодзіць блізкім караблям.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі