Экс-журналісту "Дождя" Карасцялёву забаранілі ўезд у Латвію

Аляксей Карасцялёў / кадр з трансляцыі

Былому журналісту тэлеканала "Дождь" Аляксею Карасцялёву забаранілі ўезд у Латвію. Такое рашэнне прыняло МУС краіны, паведамляе rus.delfi.lv.

Прыычнай стаў скандальны тэлеэфір ад 1 снежня, калі Карасцялёў заявіў пра дапамогу рускім вайскоўцам "з абсталяваннем на фронце". На наступны дзень журналіста звольнілі з тэлеканала. Кіраўніцтва тэлеканала спярша заявіла, што ён агаварыўя. Сам Аляксей пісаў, што ягоныя словы былі вырваныя з кантэксту. У выніку скандалу "Дождь" пазбавіўся кабельнага вяшчання ў Латвіі, а потым у Літве і Эстоніі.

Праўда, забарону на ўезд у Латвію Карасцялёў наўрад ці заўважыць, бо жыве і працуе ў Грузіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.