Экс-спікер беларускага парламента быў у судзе, артыкул — "Неданясенне"

Яе за зачыненымі дзвярыма разглядае ў будынку Вярхоўнага суда Беларусі ваенная калегія. Як паведамляе "Интерфакс-Запад", Канаплёў абвінавачваецца ў "Неданясенні аб злачынстве", яму пагражаюць грамадскія працы, штраф ці арышт на тэрмін да 3 месяцаў. Архіпаў абвінавачваецца па двух артыкулах: "Перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў" і "Атрыманне хабару". Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Уладзімір Канаплёў (на здымку зверху ён разам з адвакаткай) і Аляксандр Архіпаў (на здымку знізу) застаюцца на волі, у суд яны прыйшлі самастойна.



Крымінальная справа ў адносінах былога намесніка генпракурора распачалі ў сувязі з тым, што ім была спыненая крымінальная справа ў адносінах сына бізнесмена. Той ехаў без правоў на матацыкле, не саўладаў з кіраваннем, у выніку чаго загінула 24-гадовая дзяўчына. Як у красавіку ў пасланні да парламента і беларускага народу заявіў Аляксандр Лукашэнка, Архіпаў зрабіў гэта за злітак золата і бутэльку каньяку.
 

Фота — kp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі