Вы тут

Экс-прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч асуджаны на 13 гадоў зняволення

Reuters

Экс-прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч завочна асуджаны на 13 гадоў зняволення (пракуроры патрабавалі для яго 15 гадоў). Суд у Кіеве прызнаў яго вінаватым у дзяржаўнай здрадзе, інфармуе hromadske.ua. Пры гэтым, калі Януковіча прызналі вінаватым у "спрыянні Расіі ў вядзенні агрэсіўнай вайны супраць Украіны", дык па артыкуле "Замах на тэрытарыяльную цэласнасць і недатыкальнасць Украіны" абвінавачанне знялі.

Калі Януковіч будзе затрыманы ўкраінскімі праваахоўнікамі, яго адправяць у калонію.

Віктару Януковічу 68 гадоў. Ён быў прэзідэнтам Украіны ў 2010-2014 гадах. У лютым 2014-га падчас рэвалюцыі ў Кіеве ён збег са сталіцы, а пасля быў вывезены расійскімі спецслужбамі ў Расійскую Федэрацыю, дзе і знаходзіцца да цяперашняга часу.

Больш цікавых падзей у праграме ЕЎРАЗУМ