Экс-прэзідэнт Польшчы Лех Валенса шпіталізаваны

Экс-прэзідэнт Польшчы Лех Валенса шпіталізаваны

Былы прэзідэнт Польшчы Лех Валенса трапіў у лякарню з-за праблем з кровазваротам. Пра гэта паведамляе польскае агенцтва PAP са спасылкай на сына экс-прэзідэнта Яраслава Валенсу.

Паводле яго слоў, Лех Валенса быў адпраўлены ў кардыялагічнае аддзяленне клінічнага цэнтра Гданьскага ўніверсітэта. Фотаздымкі з лякарні былі таксама апублікаваныя ў запісе палітыка ў Facebook.

Цяпер Валенсу 73 гады. Раней польскія СМІ паведамлялі, што палітык пакутуе на ішэмічную хваробу сэрца, з-за чаго яму ўсталёўвалі кардыёстымулятар.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі