Вы тут

Экс-прэзідэнт Літвы — пра жаданне Генпракуратуры Беларусі яго дапытаць: Абсурд

Валдас Адамкус / delfi.lt

Экс-прэзідэнт Літвы Валдас Адамкус пракаментаваў жаданне Генпракуратуры Беларусі яго дапытаць у рамках расследавання справы аб генацыдзе насельніцтва нашай краіны ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Беларускія следчыя правяраюць даныя пра дачыненне Адамкуса да дзейнасці літоўскіх батальёнаў, якія ладзілі карныя аперацыі на тэрыторыі Беларусі. У Літву дасланая просьба аб прававой дапамозе.

"Гэта абсурд, цытуе словы Валдаса Адамкуса Delfi. — Я нават не ведаю, што такія арганізацыі ўвогуле існавалі, уяўлення не маю, што яны рабілі і хто гэтыя людзі [пра якіх згадала Генпракуратура Беларусі]. Упершыню чую".

Адамкус назваў дзеянні афіцыйнага Мінска "дурной спробай адцягнуць увагу ад барацьбы беларусаў за свабоду". Ён лічыць, што "гэта ніяк не жаданне нешта высветліць, а проста фармальная правакацыя, каб уцягнуць пабольш людзей у іх унутраныя праблемы".

Валдас Адамкус быў прэзідэнтам Літвы ў 1998-2003 гадах і ў 2004-2009-х.

У Генпракуратуры Літвы запыт атрымалі і збіраюцца яго разгледзіць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.