Былога палітвязня Іллю Міронава асудзілі на 12 сутак, піша "Наша Ніва". Таксама ў яго канфіскавалі мабільнік.
Як распавядала Еўрарадыё, Міронава затрымалі 8 снежня, калі ён пайшоў у РАУС на прафілактычную гутарку. У лістападзе ён адседзеў пяць сутак па абвінавачанні ў "распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў".
У 2021-м Міронава асудзілі на 1,5 года калоніі па "справе Зельцэра". Сёлета ў кастрычніку ён выйшаў на волю.
Міронаў вядомы тым, што напісаў беларускім палітвязням тысячы лістоў.