У Гомелі зноў затрымалі былога палітвязня Іллю Міронава. У чацвер ён пайшоў у РАУС на прафілактычную гутарку і дахаты не вярнуўся, піша @viasna96.
Міронава затрымлівалі ў сярэдзіне лістапада, таксама ў РАУС. Тады яго адправілі за краты на 5 сутак за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў" — за падпіску на "экстрэмісцкі" тг-канал.
Летась Іллю Міронава асудзілі да 1,5 года калоніі па "справе Зельцэра". На волю ён выйшаў у кастрычніку 2022-га.
Міронаў вядомы тым, што напісаў тысячы лістоў беларускім палітвязням. Спачатку ён трапляў пад адміністрацыйны арышт, а пасля супраць яго распачалі крымінальную справу. Беларускія праваабаронцы прызнавалі яго палітвязнем.