Экс-намесніка міністра ЖКГ затрымалі за лабіраванне інтарэсаў замежнай кампаніі

Экс-намесніка міністра ЖКГ затрымалі за лабіраванне інтарэсаў замежнай кампаніі

Старшыню Салігорскага райвыканкама Алега Паскробку затрымалі за лабіраванне інтарэсаў замежнай кампаніі падчас працы першым намеснікам міністра ЖКГ. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў галоўным упраўленні па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі МУС.

Як паведамляла Еўрарадыё, чыноўніка затрымалі 17 чэрвеня за перавышэнне службовых паўнамоцтваў. Да кіраўніцтва Салігорскім райвыканкамам ён працаваў першым намеснікам міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі. 

У МУС кажуць, што экс-намеснік міністра лабіраваў інтарэсы замежнай кампаніі ў пытаннях жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Па словах старшай оперупаўнаважанай па асабліва важных справах ГУБЭЗ МУС Веранікі Пасмецьевай, хабар ад гэтай кампаніі чыноўнік атрымліваў некалькі гадоў. Агульная сума склала 2000 еўра. "Прыдуманы чыноўнікам спосаб атрымання грошай быў вельмі хітры і ў інтарэсах следства пакуль не выдаецца", — дадала яна.

Паскробку пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі