Вы тут

Экс-капітан мінскага "Дынама" перайшоў у ніжнякамскі "Нафтахімік"

Андрэй Касціцын / БЕЛТА

Хакеіст Андрэй Касціцын, экс-капітан мінскага "Дынама", падпісаў кантракт з новым клубам, паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі хакея. 

Цяпер 35-гадовы форвард будзе гуляць за "Нафтахімік" з расійскага Ніжнякамска. Яго кантракт разлічаны на адзін год.

У мінулым чэмпіянаце, гуляючы за мінскае "Дынама", Касціцын-старэйшы ў 60 матчах чэмпіянату набраў 34 (17+17) ачкі пры паказчыку карыснасці "-17".

Да таго хакеіст гуляў за "Трактар" (Чалябінск), "Сочы", "Тарпеда" (Ніжні Ноўгарад) і "Куньлунь".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.