Экс-генерал НАТА: Заявы Лукашэнкі — гучны брэх

Экс-генерал НАТА: Заявы Лукашэнкі — гучны брэх

Заявы Аляксандра Лукашэнкі — гэта "проста гучны брэх", а яго пагрозы Украіне і краінам Захаду — гэта "ўсяго толькі ўзмацненне ціску", лічыць экс-генерал НАТА Ханс-Лотар Дамрэзэ. Яго меркаванне прыводзіць нямецкае выданне RND у сваім артыкуле "Наколькі верагодна, што Лукашэнка таксама нападзе на Украіну?".

Пры гэтым прафесар міжнароднай палітыкі і знешняй палітыкі Кёльнскага ўніверсітэта Томас Ягер упэўнены, што Беларусь даўно перастала існаваць як суверэнная дзяржава, а Лукашэнка з'яўляецца "губернатарам Пуціна ў Беларусі". Здавалася б, разважаюць аўтары артыкула, у такіх умовах Расія павінна была цалкам уцягнуць Беларусь у вайну, але гэтага не адбылося праз боязь Лукашэнкі аднаўлення пратэстаў.

Для ваеннага стратэга Марсэля Берні з Ваеннай акадэміі Швейцарскай вышэйшай тэхнічнай школы Цюрыха зразумела: "Пагрозы Лукашэнкі ўмяшацца ў вайну зыходзяць толькі таму, што ён павінен быць верны Пуціну". Але, лічыць Берні, гаворка ідзе толькі пра сігналы, што Лукашэнка "ўсё яшчэ на баку Расіі". А пагрозы беларускага кіраўніка "нацэліць на заходнія сталіцы" сваю зброю — нішто іншае, як частка расійскай і беларускай прапаганды.

Усе эксперты RND упэўненыя, што Лукашэнка не адправіць беларускіх салдат ва Украіну.з

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі