Экс-дырэктарка "Слодыча": Сваіх супрацоўнікаў не падслухоўвала

Паводле дадзеных следства, дырэктарка кандыдтарскай фабрыкі "Слодыч" Таццяна Селіх загадала за кошт прадпрыемства купіць у камерцыйнай фірмы спецыяльнае абсталяванне для падслухоўвання і запісу. Яго ўсталявалі ў памяшканнях фабрыкі ў сакавіку 2012 года пад выглядам мантажу тэлефоннай сеткі.



Пасля гэтага ўся інфармацыя пра размовы супрацоўнікаў трапляла ў кампутар дырэктаркі "Слодыча". Як вядома, гэта парушэнне таямніцы тэлефонных і іншых перамоваў, незаконнае ўмяшальніцтва ў асабістае жыццё. Агулам праслухоўваліся размовы больш за 35 працаўнікоў прадпрыемства.



Як паведамляе БЕЛТА, экс-дырэктарка не прызнала сябе вінаватай ні па адным з пунктаў абвінавачання. Падчас расследавання яна адмовілася ад супрацоўніцтва са следствам, спрабавала перашкодзіць працы следчых. Агулам былі апытаныя больш за 50 сведкаў і пацярпелых, атрыманыя заключэнні экспертаў.



Фабрыка спадзяецца спагнаць з былой дырэктаркі 202 млн рублёў — столькі грошай было патрачана на набыццё абсталявання.
 

Былая дырэктарка знаходзіцца за кратамі са снежня мінулага года.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі