Экс-дырэктара "Магілёўсаюздруку" будуць судзіць за карупцыю

Экс-дырэктара "Магілёўсаюздруку" будуць судзіць за карупцыю

Следчы камітэт закончыў расследаванне справы экс-дырэктара "Магілёўсаюздруку" па падазрэнні ў карупцыі. Следчыя выявілі, што з лютага 2014-га па сакавік 2015 года мужчына на кіраўнічай пасадзе неаднаразова забіраў з касы арганізацыі выручку ад рэалізацыі прадукцыі. Такім чынам ён незаконна атрымаў больш за 285 млн рублёў.

Акрамя таго, з красавіка 2012 года па сакавік 2015-га ён загадваў падначаленым рыхтаваць заведама фіктыўныя дакументы па разліку арэнднай аплаты. У дакументах неабгрунтавана прымяняўся паніжальны каэфіцыент. Гэта прынесла шкоду Бабруйскаму райвыканкаму на 280 млн рублёў.

Таксама следчыя выявілі, што дырэктар прыватнага прадпрыемства падараваў яму стрэльбу маркі "Берэта" як хабар за вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у кампетэнцыю кіраўніка "Магілёўсаюздруку".

Чыноўніку выставілі абвінавачанне ў карупцыйных злачынствах, а таксама незаконных дзеяннях з агнястрэльнай зброяй.

Следчыя арыштавалі маёмасць і грошы абвінавачанага на суму звыш 22 млрд рублёў, а стрэльбу забралі.

Падчас расследавання экс-дырэктар кампенсаваў шкоду на агульную суму больш за 290 млн рублёў. Аднак меру стрымання яму пакінулі ранейшую — ён знаходзіцца пад вартай.

Фота: sk.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі