Экс-дырэктара ААТ "АГАТ — сістэмы кіравання" адправілі на сем гадоў у калонію

Холдынг, у які ўваходзіць "АГАТ", з'яўляецца адной з найбуйнейшых арганізацый Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі / twitter.com/AGATCS
Холдынг, у які ўваходзіць "АГАТ", з'яўляецца адной з найбуйнейшых арганізацый Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі / twitter.com/AGATCS

Былога дырэктара ААТ "АГАТ — сістэмы кіравання" Генадзя Казакова прысудзілі да сямі гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штрафу (22 400 рублёў). Акрамя таго, яго пазбавілі воінскага звання генерал-маёра запасу. Пра суд і прысуд стала вядома рэсурсу "Зеркало".

Экс-дырэктара "Агата" судзілі за хабар. Грошы яму перадаваў дырэктар беларускага прыватнага прадпрыемства, якое пастаўляла холдынгу камплектавальнікі. Агульная сума хабараў, паводле звестак следства, склала 30 тысяч долараў. Грошы перадавалі праз агульную знаёмую — Казакоў быў хросным бацькам яе дачкі. На судзе ён прызнаў віну. Прысуд быў абвешчаны яшчэ ў лістападзе.

Казакоў знік год таму. Мінулай вясной "Наша Ніва" пісала пра яго магчымае затрыманне. Калектыву прадпрыемства тады сказалі, што дырэктар "зламаў нагу, таму не ходзіць на працу". Яго тэлефон быў недаступны.

Дададзім, што ААТ "АГАТ — сістэмы кіравання" з'яўляецца кіроўнай кампаніяй холдынга "Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання". А холдынг — адной з найбуйнейшых арганізацый Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі.

Экс-директора ОАО "АГАТ — системы управления" отправили на семь лет в колонию
Генадзь Казакоў / director.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі