E)(it: у ОК16 паказалі перформанс-падарожжа і пражылі досвед біпалярнага свету

13 верасня ў культурным хабе ОК16 прайшла прэзентацыя перформанса-падарожжа E)(it аўтарства Сяргея Паяркова. Праца над праектам вялася больш за год і сабрала прафесіяналаў з розных сфераў. Мастакі, перформеры, танцоры, акцёры, відэа-дыджэі, музыкі аб'ядналіся для даследавання сучаснага свету ў прасторы культурнага хаба Ok16. Дакладней — у адным з вялізных былых завадскіх цэхаў.

E)(it: у ОК16 паказалі перформанс-падарожжа і пражылі досвед біпалярнага свету
E)(it: у ОК16 паказалі перформанс-падарожжа і пражылі досвед біпалярнага свету
E)(it: у ОК16 паказалі перформанс-падарожжа і пражылі досвед біпалярнага свету

Дзеянне адбываецца ў прасторы галерэі карцін вядомага беларускага мастака Алеся Радзiма і яго выставы "міфалагемы тысячагоддзя". Нагодай для перамяшчэння ў часе і прасторы быў абраны юбілей падзення Берлінскай сцяны, якая стала еўрапейскім сімвалам барацьбы і яднання двух светаў, спосабаў мыслення. E)(it — гэта пражыванне досведу біпалярнага свету, у якім мы існуем i зараз.

E)(it: у ОК16 паказалі перформанс-падарожжа і пражылі досвед біпалярнага свету
E)(it: у ОК16 паказалі перформанс-падарожжа і пражылі досвед біпалярнага свету
E)(it: у ОК16 паказалі перформанс-падарожжа і пражылі досвед біпалярнага свету

Чым унікальны E)(IT? Перш за ўсё, маштабам. Гэта міжкультурны інтэрактыўны праект, які аб'яднаў розныя жанры і напрамкі і ў якім сцэнай з'яўляецца ўся прастора завадскога цэха. Гледачы цалкам пагружаныя ў тое, што адбываецца, дзякуючы відэаінсталяцыі, светлавым і музычным эфектам, а перформеры і акцёры знаходзяцца сярод іх.

 Наступныя паказы перфорсанса-падарожжа — 20 і 28 верасня. Пачатак — 21:30.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі