ЕГУ зноў застаецца без рэктара: Кшыштаф Рыбіньскі аб'явіў пра сваю адстаўку

Кшыштаф Рыбіньскі / Polska news Plus

Кшыштаф Рыбіньскі / Polska news Plus / Polska news Plus

Рэктар ЕГУ датэрмінова сыдзе ў адстаўку 29 лютага. Кшыштаф Рыбіньскі пакідае пасаду "пасля доўгіх разважанняў" і "з цяжкім сэрцам" праз праблемы са здароўем "як асабістых так і ў сям'і".

Ліст з паведамленнем пра гэта ўжо атрымалі супрацоўнікі і студэнты ўніверсітэта. Яго падпісаў кіраўнік рады ЕГУ і старшыня агульнага сходу саўладальнікаў. Цяпер у ВНУ шукаюць пераемніка.

Былы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага банка Польшчы стаў рэктарам у мінулым лютым і ўзначальваў ЕГУ крыху больш за год. 

"Разам нам атрымалася забяспечыць значнае павелічэнне фінансавання, сабраўшы 4 мільёны еўра для мэтавага фонду, 2,5 мильёны еўра на бягучыя і новыя праекты і дадатковыя 0,5 млн еўра заявак, рашэнні па якіх чакаюцца вясной", — адсправаздачыўся Рыбіньскі ў развітальным лісце. Ён таксама ганарыцца тым, што за час працы змог акрэдытаваць дзве новыя праграмы па гісторыі і эканоміцы, якія сведчаць пра акадэмічныя інавацыі ЕГУ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі