Егіпецкі праваабаронца: Выбары ў нас праходзяць па дзіўных правілах

Нагадаем, сёння ў Егіпце пачаліся парламенцкія выбары. Праваабаронца пракаментаваў сітуацыю з выбарамі і выказаўся наконт перспектываў дэмакратыі ў Беларусі.

"Я не лічу што Егіпет зараз здольны правесці выбары, і на гэта існуе шмат прычынаў. Адна з іх палягае ў тым, што ў людзей бракуе палітычнай волі, каб пайсці і прагаласаваць. Таксама, перад намі стаіць значна больш высокі абавязак перад грамадзянамі Егіпту на нашым шляху да свабоды — мы павінны пазбавіцца ад Ваеннага савету, які зараз кантралюе краіну...

Мы не можам сказаць, што Егіпет дасягнуў дэмакратыі, і што там кіруе Ваенны савет, у адным і тым жа сказе. Тут існуе вялікая супярэчнасць. Мне падаецца, што Ваенны савет і быў асноўнай крыніцай улады для Мубарака. Мы можам накіроўваць усе нашыя высілкі, каб пазбавіцца ад Мубарака, але слушны шлях — гэта зламаць сістэму. А адна з галоўных рэчаў, на якую абапіраецца сістэма — гэта Ваенны савет як арганізацыя.

Я б хацеў адзначыць, і гэта вельмі важна, што мы хацелі выбараў з самага пачатку. Але, да выбараў, мы хацелі мець Канстытуцыю, перш чым ісці на выбары. Аднак, палітычная воля Ваеннага савету палягала ў тым, каб стварыць як мага больш складаных сітуацый, каб паказаць усім нам, які хаос дэмакратыя можа прынесці ў наша жыццё. Гэта была іх мэта — уцягнуць нас нейкім чынам у хаос.

Шлях, які абралі мы, унікальны і адрозніваецца ад любой іншай краіны — мы ідзем на выбары, каб абраць людзей, якія напішуць для нас Канстытуцыю. А гэта абсалютна нелагічна — як гуляць у гульню, а пасля пісаць для яе правілы. Гэта неверагодна і непрымальна".

Егіпецкі праваабаронца адзначыў, што адзіны шлях здабыцця дэмакратыі ў Беларусі — гэта яднанне ўсіх палітычных сілаў, усяго грамадства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі