Эдвард Сноўдэн прыляцеў у Маскву

Паводле інфармацыі агенцтва Рэйтэр, былы агент ЦРУ, якога амерыканскія ўлады абвінавачваюць у шпіянажы, паляціць на Кубу, а адтуль — у Венесуэлу.



У маскоўскім аэрапорце “Шарамецьева” сабралася вялікая колькасць журналістаў, але яны пакуль не бачылі самога Эдварда Сноўдэна, перадае ВВС.  



Расійскія ўлады ў сваю чаргу разглядаюць магчымасць даць яму палітычны прытулак. У пачатку чэрвеня кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў паабяцаў разгледзіць прашэнне аб палітычным прытулку, калі амерыканец захоча яго папрасіць.



На мінулым тыдні заснавальнік Wikileaks Джуліян Асанж, які болей за год не пакідае тэрыторыю амбасады Эквадора ў Лондане, бо баіцца экстрадыцыі, сказаў, што дапамагае Сноўдэну атрымаць прытулак у Ісландыі.



Эдвард Сноўдэн публічна распавёў пра тое, што амерыканскія спецслужбы атрымлівалі інфармацыю пра карыстальнікаў сацыяльных сетак, а таксама выкрыў іншыя сакрэтныя праграмы сачэння ў інтэрнэце. За гэта ў ЗША яму пагражае вялікі турэмны тэрмін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі