Эдуарду Бабарыку павялічылі тэрмін зняволення

Эдуард Бабарыка

Эдуард Бабарыка

Палітвязню Эдуарду Бабарыку ў рамках новага судовага працэсу дадалі два гады зняволення. Пра гэта стала вядома праваабаронцам. Яго судзілі за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы" (ч. 2 арт. 411 КК). Белсат са спасылкай на свае крыніцы сцвярджае, што дададзены тэрмін меншы — 1,5 года.

Справу разглядаў суддзя Павел Карцінін на выязным паседжанні ў калоніі.

Эдуард — сын Віктара Бабарыкі, экс-кіраўніка "Белгазпрамбанка", які ў 2020 годзе планаваў удзельнічаць у выбарах прэзідэнта. Эдуард быў кіраўніком перадвыбарчага штаба бацькі. Абодвух затрымалі, калі яны неслі ў ЦВК падаваць подпісы ў падтрымку вылучэння Віктара Бабарыкі кандыдатам у прэзідэнты. Каля трох гадоў Эдуарда трымалі ў СІЗА. Суд над ім адбыўся толькі ў ліпені 2023 года, яго асудзілі на 8 гадоў пазбаўлення волі. Пры гэтым у тэрмін не залічылі час утрымання ў СІЗА КДБ па першапачатковым абвінавачанні, гэта паўтара года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі