Эдуард Малафееў узначаліць футбалістаў "Шахцёра"?

У чацвер, 26 лістапада, можа быць апублікавана імя новага настаўніка салігорскага "Шахцёра". Паводле некаторых звестак, гэтую пасаду можа заняць беларускі спецыяліст Эдуард Малафееў, паведамляе "Спорт Беларусь". У кіраўніцтве салігорскага клуба пакуль не пацвердзілі, але і не аспрэчылі звестак. Нагадаем, што нядаўна Малафееў вывеў у першы расійскі дывізіён санкт-пецярбургскае "Дынама". Аднак пасля гэтага вырашыў не працягваць з ім кантракт.

Сам Эдуард Васільевіч, з якім звязалася Еўрарадыё, папрасіў яму ператэлефанаваць у канцы тыдня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі