Вы тут

ЕБРР хоча сёлета інвеставаць у Беларусь каля 200 млн еўра

Фота: БЕЛТА

Па выніках 2017 года Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця разлічвае інвеставаць у беларускую эканоміку каля 200 млн еўра. Такую лічбу назваў прэзідэнт ЕБРР Сума Чакрабарці, перадае БЕЛТА.

Па яго словах, за амаль 25 гадоў супрацы ЕБРР уклаў у эканоміку Беларусі каля 2 мільярдаў еўра. Сёлетнія інвестыцыі крыху не дацягваюць да рэкорднага значэння ў 250 млн еўра, дадаў прэзідэнт банка. "Але ў той жа час ёсць патэнцыйныя праекты, якія могуць дазволіць нам нават перакрыць рэкордныя значэнні сёлета", — дадаў ён.

Чакрабарці нагадаў, што ў верасні 2016-га банк прыняў новую краінавую стратэгію. Яна дазваляе ЕБРР больш шырока ўзаемадзейнічаць па шэрагу кірункаў з рознымі сектарамі ў Беларусі. Істотна вырас спектр патэнцыяльных праектаў. "Гэта звязана з шэрагам фактарам, уключаючы паляпшэнне макраэканамічных умоў — у краіне ўпершыню за некалькі гадоў адзначаецца макраэканамічны рост. Таксама спрыяльна на эканамічную абстаноўку ўплывае вырашэнне шэрагу пытанняў з Расіяй", — патлумачыў банкір.

Ён адзначыў намаганні беларускага ўрада па паляпшэнні інвестыцыйнага клімату ў краіне. У рамках узаемадзення з ім ЕБРР хоча "ўдыхнуць новае жыццё ў дзейнасць кансультацыйных саветаў па інвестыцыях і прадпрымальніцтве". 

13 верасня ЕБРР падпісаў тры мемарандумы з Беларуссю. Першы — дакумент аб вылучэнні Еўрасаюзам 6 млн еўра для падтрымкі МСП, другі накіраваны на прасоўванне крэдытавання ў мясцовай валюце, трэці — мемарандум аб узаемаразуменні паміж урадам Беларусі і Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця па ўдасканаленні сістэмы кіравання дзяржаўнымі прадпрыемствамі.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі