Дзяўчынку, якая знікла ў Беларусі, праз 20 гадоў знайшлі ў Расіі

Дзяўчынку, якая знікла ў Беларусі, праз 20 гадоў знайшлі ў Расіі

Дзяўчынку, якая знікла ў Беларусі, праз 20 гадоў знайшлі ў Расіі. Пра гэтую гісторыю са шчаслівым канцом распавядае прэс-служба МУС нашай краіны. Бацькі згубілі 4-гадовую Юлію ў 1999-м у цягніку Мінск — Асіповічы. Яе доўга шукалі, але безвынікова. І вось нядаўна ў Пухавіцкую міліцыю патэлефанаваў малады чалавек з Расіі. Ён распавёў, што шукаў сваякоў сваёй знаёмай і натрапіў у інтэрнэце на старую аб'яву пра зніклую дзяўчынку. Яго знаёмая таксама згубілася ў дзяцінстве, яе знайшлі на чыгуначнай станцыі ў расійскай Разані. Юлія была ў інтэрнаце, пасля ў прыёмнай сям'і.

Цяпер Юліі 24 гады. Каб не заставалася сумненняў у сваяцтве, праводзілася даследаванне ДНК.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі