Дзяўчынка праводзіць эксперымент — прыбірае тысячы недакуркаў каля свайго дома

Дзяўчынка праводзіць эксперымент — прыбірае тысячы недакуркаў каля свайго дома

У Слоніме дзяўчынка праводзіць эксперымент — збірае недакуркі "нядобрасумленных суседзяў" каля свайго дома, якія яны выкідаюць з вокнаў і балконаў. Спачатку Насця Маркач сабрала іх каля свайго пад'езда і падлічыла, атрымалася амаль тысяча. Яна змясціла на YouTube відэаролік пра акцыю. Пасля гэтага дзяўчынка распаўсюдзіла зварот да суседзяў, заклікала іх стаць культурнымі людзьмі, нагадала пра штрафы за выкідванне смецця ў неадпаведных месцах.

Праз два дні Насця пабачыла, што нічога не змянілася — сабрала каля двух пад'ездаў больш за 1700 недакуркаў. Яна запісала чарговае відэа і спадзяецца дастукацца да сумлення суседзяў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі