Дзяўчына, якая пацярпела ў ДТЗ пад Чэрыкавам, знаходзіцца ў коме

Дзяўчына, якая пацярпела ў ДТЗ пад Чэрыкавам, знаходзіцца ў коме

Дзяўчына, якая пацярпела ў аўтааварыі пад Чэрыкавам, знаходзіцца ў коме. Яе стан медыкі ацэньваюць як вельмі цяжкі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на тэлеканал СТВ.

Нагадаем, што дарожная аварыя адбылася ўвечары 19 кастрычніка на аўтадарозе Магілёў — Чэрыкаў — Касцюковічы.За рулём легкавіка ехала 40-гадовая жыхарка Магілёва, у салоне было чатыры пасажыркі — дзве жанчыны (35 і 49 гадоў) і двое дзяўчат па 19 гадоў. Усе — жыхаркі Касцюковічаў, якія вучацца або працуюць у Магілёве.

У пэўны момант легкавік сутыкнуўся з трактарам, да якога быў прымацаваны плуг. Ад удару машыну разарвала, чатыры жанчыны, якія былі ў салоне, загінулі на месцы. Каб дастаць іх целы, а таксама дабрацца да адзінай выжылай пасажыркі, давялося выклікаць выратавальнікаў.

Трактар з плугам не быў пазначаны ні флікерамі, ні габарытнымі агнямі. Яго кіроўца затрыманы. Распачатая крымінальная справа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі