Дзясяткі тысяч чалавек выйшлі на ЛГБТ-парад у Нью-Ёрку

Reuters
Reuters

Дзясяткі тысяч чалавек выйшлі на "Сусветны гей-парад" у Нью-Ёрку, прысвечаны 50-годдзю першых масавых выступленняў у Нью-Ёрку ў абарону правоў ЛГБТ-супольнасці. Паваротным момантам у барацьбе ЛГБТ-супольнасці за свае правы сталі масавыя выступы супраць рэйдаў паліцыі ў гей-бары Stonewall Inn у нью-ёркскім раёне Грынвіч-Вілідж у чэрвені 1969 года.

29 і 30 чэрвеня ЛГБТ-парады прайшлі ў многіх гарадах па ўсім свеце. Паводле дадзеных "Галасоў Амерыкі", па вуліцах Нью-Ёрка збіраліся прайсці больш за 650 груп, у тым ліку грамадскіх актывістаў, прадстаўнікоў карпарацый, палітыкаў і шырока вядомых дзеячаў культуры — агулам каля 150 тысяч чалавек. Чакалася, што паглядзець на Сусветны гей-парад у Нью-Ёрку збярэцца каля 4 мільёнаў чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі