Шасцёра "белсатаўцаў" затрыманыя за "незаконны выраб і распаўсюд медыякантэнту"

Вядоўца праграмы "Кожны з нас" Глеб Лабадзенка / "Белсат"
Вядоўца праграмы "Кожны з нас" Глеб Лабадзенка / "Белсат"

21 траўня затрыманыя 6 тэхнічных работнікаў тэлеканала "Белсат" у Мінску. Пра гэта паведамляе дзяржканал. У гэты дзень сілавікі прыйшлі ў студыю "Белсата", дзе здымаюцца праграмы "Кожны з нас" і "Хай так".

Вядучая дзяржканала распавяла, што студыя была "нелегальнай" і "нахабству польскіх медыйшчыкаў вырашылі даць бой".

"Белсат" падазраюць у "незаконным вырабе і распаўсюдзе медыякантэнту" (арт. 23.5 КоАП. — рэд.). Пры вобшуку, гаворыцца на дзяржТБ, сілавікі знайшлі міліцэйскую форму, а таксама форму супрацоўнікаў МНС і ЖЭСа — маўляў, "канал датычны да "маскараду з ражанымі сілавікамі"".

"Кожны з нас" — ток-шоу, дзе гавораць пра тое, пра што беларусы звычайна маўчаць. Гасцямі аднаго з апошніх выпускаў праграмы "Кожны з нас" сталі праўладны палітолаг Пётр Пятроўскі і ініцыятар "круглага стала" Юры Васкрасенскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі